Аляксандр Кітараў падпісаў з мінскім "Дынама" новы гадавы кантракт

24 июля 2019

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт клуба. Для 32-гадовага форварда гэта будзе дзявяты сезон у КХЛ. Усяго ён правёў у лізе 391 паядынак, 53 з якіх у мінулым сезоне. Акрамя таго, на рахунку Кітарава было 89 сілавых прыёмаў - гэта лепшы паказчык у камандзе. У маі падчас чэмпіянату свету ў Нур-Султане ў першым дывізіёне, пасля якога наша зборная вярнулася ў эліту, Кітараў быў яе капітанам.