Аляксандр Хацкевіч выйгравае другі трафей у якасці галоўнага трэнера кіеўскага "Дынама"

29 июля 2019

Аляксандр Хацкевіч выйгравае другі трафей у якасці галоўнага трэнера кіеўскага "Дынама". Учора ў Адэсе бела-сінія здабылі валявую перамогу над "Шахцёрам" у Суперкубку Украіны 2:1. На 80-й хвіліне Бурда зраўняў лік, на 83-й Гармаш прынёс вікторыю кіяўлянам.