Аляксандр Хацкевіч разам з "Ротарам" выйшаў у Прэм'ер-лігу

15 мая 2020
Былы трэнер зборнай Беларусі па футболе Аляксандр Хацкевіч будзе працаваць у расійскай Прэм'ер-лізе. Яго каманда - валгаградскі "Ротар" - паднімаецца ў эліту дзякуючы датэрміноваму завяршэнню сезона ў ФНЛ. Таксама на павышэнне ідуць "Хімкі". А вось чэмпіянат у самой Прэм'ер-лізе адновіцца 21 чэрвеня.