Аляксандр Хацкевіч назваў склад зборнай Беларусі па футболе

31 октября 2016

Аляксандр Хацкевіч назваў склад зборнай Беларусі па футболе, на які разлічвае ў найбліжэйшых матчах. Наша каманда 9 лістапада ў гасцях правядзе таварыскую гульню супраць Грэцыі, а 13-га - 4-ы матч кваліфікацыі чэмпіянату свету ў Балгарыі з мясцовай зборнай. Адзначым наяўнасць у спісе форварда "Шахцёра" Дзяніса Лапцева. Не дапамогуць камандзе траўміраваныя Бардачоў, Калачоў, Крывец і Стасевіч. Пад пытаннем удзел у гульнях Маеўскага.