Аляксандр Глеб прызнаўся, што знаходзіцца не ў лепшым псіхалагічным стане

7 сентября 2013

Пасля перамогі над Кыргызстанам, паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандр Глеб прызнаўся, што знаходзіцца не ў лепшым псіхалагічным стане. Каманда Георгія Кандрацьева напярэдадні перамагла ў таварыскім матчы 3:1, а хаўбек адыграў 49 хвілін.


Найбліжэйшы сапернік беларусаў у кваліфікацыі чэмпіянату свету, зборная Францыі, згуляла ўнічыю з Грузіяй, 0-0. Паядынак з трохкаляровымі, нагадаем, беларусы правядуць у Гомелі 10 верасня.