Аляксандр Буйкевіч выйграў золата этапу Кубка свету па фехтаванні на шаблях

20 мая 2013

Аляксандр Буйкевіч выйграў золата этапу Кубка свету па фехтаванні на шаблях, які праходзіў у Варшаве. У фінале наш спартсмен адолеў срэбнага прызёра Алімпіяды ў Лондане італьянца Дыега Ак’юці з лікам 15:14. У трыццатку наймацнейшых увайшлі таксама Аляксей Ліхачэўскі - 26 месца і Валерый Прыёмка - 27-я пазіцыя.