"Актуальнае інтэрв'ю" з Уладзімірам Самсонавым глядзіце 5 кастрычніка

2 октября 2016

Гэта самы хуткі від спорту ў свеце. Майстры могуць надаваць мячу хуткасць да 180 кіламетраў за гадзіну. Лепш за ўсіх у настольны тэніс гуляюць кітайцы. Але вось ужо два дзясяткі гадоў у эліце гэтага спорту ёсць і наш чалавек і ўжо, пэўна, вялікі спартсмен - Уладзімір Самсонаў. Дзесяцігоддзямі ён адзіны з еўрапейцаў даваў бой непераможным азіяцкім спартсменам. Нягледзячы на свае 40 гадоў, Уладзімір уваходзіць у першую дзясятку сусветнага рэйтынгу, а на Алімпіядзе ў Рыа ледзь не здзейсніў цуд - дайшоў да паўфіналу.

На тыдні Самсонаў быў у Мінску. Дапамог роднай зборнай абгуляць Ізраіль у кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы, а заадно даў інтэрв'ю нашаму карэспандэнту. Адказы на некаторыя пытанні прама зараз. Поўная версія выйдзе ў сераду, 5 кастрычніка, пасля "Панарамы" ў рамках праекта "Актуальнае інтэрв'ю"