Акцыя Шчаслівы балельшчык

26 декабря 2013
Прэзідэнцкі спартыўны клуб перад стартам юбілейнага Х Каляднага турніру аб'явіў акцыю Шчаслівы балельшчык.

Падчас спаборніцтваў разыграюць 10 абанементаў на матчы беларускай зборнай на групавым этапе планетарнага форуму. Так, у канцы кожнага гульнявога вечара каляднага турніру будзе вызначацца адзін пераможца, якому дастануцца два пропускі на чэмпіянат свету.

Анастасія Кулік, галоўны спецыяліст сектара інфармацыі грамадскіх сувязяў Прэзідэнцкага спартыўнага клуба: Для ўдзелу ў розыгрышы неабходна прыйсці на любы матч беларускай каманды, запоўніць спецыяльную картку і перадаць яе прамоўтару акцыі. У першыя чатыры дні турніру розыгрыш абанементаў пройдзе на вячэрніх матчах у Палацы спорту. А ў фінальны дзень - на Мінск-Арэне.

Х Калядны турнір пройдзе ў Мінску з 3 па 7 студзеня на чатырох арэнах. Упершыню згуляюць адразу 12 каманд. Беларусь выступіць у адной групе з Германіяй, Славакіяй і Францыяй.