Акадэмічнае веславанне. ЧЕ under 23. Серабро ў беларусаў

7 сентября 2020
Іван Брынза і Ягор Шлюпскі заваявалі сярэбраны медаль на моладзевым чэмпіянаце Еўропы па акадэмічным веславанні ў нямецкім Дуйсбургу. Беларускі экіпаж у фінальным заездзе мужчынскіх двоек парных саступіў толькі дуэту з Ірландыі Дэйру Лінчу і Ронану Байрну. Бронзавы медаль у актыве іспанскіх весляроў. У гонках двухлопасцевых чацвёрак бязрульных беларускі спыніліся за крок ад п'едэстала. Аналагічны вынік паказала і наша жаночая чацвёрка двухлопасцевая з рулявым.