Агенцтва тэленавін запускае новы праект "Алімпійская віза"

15 января 2018

Галоўная спартыўная падзея года - Алімпіяда ў Паўднёвай Карэі. Як рыхтуецца Беларусь? Колькі атлетаў выступіць ад нашай краіны ў Пхёнчхане? Агенцтва тэленавін запускае новы праект "Алімпійская віза". Важная і неабходная інфармацыя для тых, хто збіраецца ў лютым сачыць за гульнямі чатырохгоддзя на каналах Белтэлерадыёкампаніі. Амплітуда скачкоў у фрыстайле, перыметр мішэняў у біятлоне, даўжыня канькоў у шорт-трэку. 

Журналісты АТН раскажуць, як спорт ператвараецца ў сапраўднае мастацтва: тонкасці, адметнасці і нюансы барацьбы за алімпійскае золата. Усё, чым вы заўсёды ганарыліся і тое, пра што нават не здагадваліся. Энцыклапедычна рознабаковы праект прысвечаны Алімпіядзе. Ужо з сённяшняга дня - у "Панараме".