АБФФ аб'явіў аб спыненні супрацоўніцтва з Ігарам Крывушэнкам

13 июня 2019

Далей - без Крывушэнкі. У Доме футбола адбылася сустрэча кіраўніцтва федэрацыі  з галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі  Ігарам Крывушэнкам. Паводле яе вынікаў  было прынята рашэнне аб спыненні супрацоўніцтва  спецыяліста і АБФФ. Беларусы няўдала пачалі  кваліфікацыйны турнір на Еўра-2020, пацярпеўшы паражэнні ва ўсіх чатырох матчах.