А. Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Досе

27 февраля 2020
Арына Сабаленка прабілася ў паўфінал тэніснага турніру катэгорыі "Прэм'ер 5" у Досе. Яго прызавы фонд  амаль 3 мільёны долараў. У чвэрцьфінале беларуска сустракалася з 37-й ракеткай свету  кітаянкай  Чжэн Сайсай. Паядынак атрымаўся звышупорным. Беларуска прайграла першы сэт, 3-6, але на тай-брэйку  здолела вырваць другую партыю. Праблемы ўзніклі ў Арыны ў пачатку трэцяга сэта, але 13-я ракетка свету здолела з гэтым справіцца і даціснула саперніцу. Вынік 6-3. Матч працягваўся амаль дзве з паловай гадзіны. 

Саперніца Арыны па паўфінале  вызначаецца ў гэтыя хвіліны  ў супрацьстаянні Святланы Кавалёвай і Белінды Бенчыч.

Дапоўнена ў 21:30.

У паўфінале Сабаленка згуляе супраць расіянкі Святланы Кавалёвай.