А. Сабаленка выходзіць у трэці круг турніру ў Досе

25 февраля 2020
У цяжкім паядынку Арына Сабаленка вырывае перамогу і выходзіць у трэці круг прэстыжнага турніру ВТА ў Досе (Катар). Беларуска ў трох сэтах 7:5, 2:6, 7:5 была мацнейшай за эстонскую тэнісістку Анет Кантавейт. Працягласць сустрэчы склала 2 гадзіны 13 хвілін. На рахунку Сабаленкі 9 эйсаў, 6 падвойных памылак і рэалізацыя 6 брэйк-пойнтаў з 11. У наступнай стадыі турніру Арына сустрэнецца з пераможніцай супрацьстаяння Марыі Сакары з Грэцыі і чэшкі Тэрэзы Марцінцавай.