Арына Сабаленка супраць Джэсікі Пегулы. Сёння беларуска паспрачаецца з амерыканкай за чвэрцьфінал прэстыжнага турніру серыі ВТА ў Мадрыдзе. Прызавы фонд спаборніцтваў - 2 з паловай мільёны долараў. Сабаленка і Пегула сустракаліся двойчы летась і атрымалі па адной перамозе, але як раз на грунце мацнейшай была беларуска. Калі ўзяць у разлік і добрую форму Арыны, яна відавочная фаварытка супрацьстаяння. Прыблізна сустрэча пачнецца ў 16 гадзін, прамая трансляцыя - на тэлеканале "Беларусь 5".
А. Сабаленка згуляе супраць Джэсікі Пегулы - прамая трансляцыя ў 16:00 на "Беларусь 5"
4 мая 2021













