А.Сабаленка з перамогі стартуе на турніры ў Астраве
22 октября 2020
Арына Сабаленка з перамогі стартуе на турніры ў чэшскай Астраве. Беларуска патузала нервы сваім балельшчыкам, але ўсё-такі даціснула вельмі няпростую апанентку - 55-ю ракетку свету амерыканку Коры Гаўф у 1/8 фіналу. 1:6, 7:5, 7:6. Наступная саперніца - іспанка Сара Сарыбес-Торма.













