А. Сабаленка з перамогі стартуе на малым выніковым турніры года "Эліт Трофі" ў кітайскім Чжухаі

22 октября 2019
Першая ракетка Беларусі ўсяго за  1 гадзіну 19 хвілін  перамагла прадстаўніцу Грэцыі Марыю Сакары - 6:3, 6:4. 

Арына Сабаленка,  чатырнаццатая  ракетка свету: "Вядома, я прыехала сюды, каб перамагаць і паказваць свой лепшы тэніс. Я настроена рашуча. Паглядзім, чым усё скончыцца".

Наступная саперніца Сабаленкі - бельгійка Эліз Мертэнс. Паядынак пройдзе ў чацвер.