А. Сабаленка прайграла ў фінале тэніснага турніру ў Штутгарце

25 апреля 2021

Арына Сабаленка саступіла Эшлі Барці ў  фінале тэніснага турніру ў Штутгарце. Атрымаўшы перамогу ў першым сэце з лікам 6:3, у другой партыі беларуска не змагла ўзяць ні аднаго гейма 0:6 і не здолела перавярнуць ход матча ў трэцім вырашальным сэце 3:6. Увесь паядынак працягваўся гадзіну 46 хвілін, зараз Барці вядзе ў асабістым супрацьстаянні з Сабаленкай 4:3.