А. Сабаленка прабілася ў другі круг Australian Open

8 февраля 2021
Арына Сабаленка прабілася ў другі круг першага ў сезоне турніру серыі Вялікага шлема - Australian Open. На старце мейджора беларуска не пакінула шанцаў Вікторыі Кужмавай са Славакіі - 6:0, 6:4. У 1/32 фіналу 7-я ракетка свету сустрэнецца з 71-й - гэта расіянка Дар'я Касаткіна. Лік вочных супрацьстаянняў нічыйны - 1:1. Матч запланаваны ў ноч з аўторка на сераду.