Арына Сабаленка прабілася ў паўфінал на турніры ў Штутгарце

24 апреля 2021

Арына Сабаленка прабілася ў паўфінал прэстыжнага турніру серыі WTA ў Штутгарце. Прызавы фонд мясцовых спаборніцтваў 565 тысяч долараў. Мінулай ноччу ў няпростым паядынку сёмая акетка свету справілася з дваццаць сёмай - эстонскай Анет Кантавейт - 7:5, 4:6, 6:1. Дарэчы, вырашальны сэт саперніца пачала з брэйку, пасля чаго Сабаленка ўзяла шэсць геймаў запар. За выхад у фінал Арына ўжо сёння паспрачаецца з трэцяй у свеце румынкай Сімонай Халеп. У 19:30 прамая трансляцыя на "Беларусь 5".