Сустрэча сябровак у Мадрыдзе. Былыя партнёры па парным разрадзе - Арына Сабаленка і Эліз Мертэнс - сёння паспрачаюцца за выхад у паўфінал прэстыжнага турніру ў сталіцы Іспаніі з прызавым фондам 2,5 млн долараў. Бельгійка зараз у сусветным рэйтынгу ідзе шаснаццатай, наша Арына на сёмай пазіцыі. Раней Сабаленка і Мертэнс сустракаліся шэсць разоў, і беларуска святкавала чатыры перамогі. На грунце ж тэнісісткі перасякаліся аднойчы, і гэтая дуэль засталася за саперніцай. Матч пачнецца не раней чым у 20:00. Турнір транслюе Белтэлерадыёкампанія.
А. Сабаленка паспрачаецца з Э. Мертэнс за выхад у паўфінал тэніснага турніру ў Мадрыдзе
5 мая 2021













