А. Сабаленка і В. Азаранка могуць сустрэцца ў 1/8 фіналу WTA

29 апреля 2021

На прэстыжным турніры серыі WTA ў Мадрыдзе з прызавым фондам больш за 2 з паловай мільёны еўра нашу краіну прадстаўляюць Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка, якія заўтра пачнуць свае выступленні з першага раўнда. Першая ракетка Беларусі згуляе з расіянкай Верай Званаровай. А яшчэ адна прадстаўніца Расіі Кацярына Аляксандрава пазмагаецца з Азаранкай. У выпадку калі абедзве беларускі атрымаюць перамогу ў першых двух паядынках, то яны сустрэнуцца на стадыі 1/8 фіналу.