А. Сабаленка і В. Азаранка могуць згуляць адна супраць адной у 1/8 фіналу "Ралан Гарос"

3 июня 2021

Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка могуць згуляць адна супраць адной ужо ў 1/8 фіналу "Ралан Гарос". Праўда, для гэтага абедзвюм беларускам трэба будзе яшчэ пераадолець мяжу трэцяга круга, дзе Азаранцы ў саперніцы дасталася Медысан Кіз, а Сабаленцы - Анастасія Паўлючэнкава. Абодва гэтыя матчы пройдуць заўтра. У трэці круг выйшла і Серэна Уільямс, якая ў трохсэтавым паядынку зламала супраціўленне румынкі Міхаэлы Бузарнеску - 6:3, 5:7, 6:1. Адзначым і другую перамогу ў кар'еры на "Ралан Гарос" трэцяга ў свеце Данііла Мядзведзева. Расійскі тэнісіст быў мацнейшым за амерыканца Томі Пола  3:6, 6:1, 6:4, 6:3.