А. Сабаленка і Э. Мертэнс супраць Т. Бабаш і К. Младэнавіч на "Беларусь 5. Інтэрнэт"

1 ноября 2019
А праз некалькі гадзін прыхільнікі тэніса будуць хварэць за Арыну Сабаленку і Элізэ Мертэнс. Дзяўчыны сёння пазмагаюцца за выхад у паўфінал выніковага турніру WТА з прызавым фондам 14 мільёнаў долараў у кітайскім Шэньчжэні. Беларуска-бельгійскі дуэт сустрэнецца з венгерска-французскай парай Тымеа Бабаш - Крысціна Младэнавіч. Тэнісісткі з'явяцца на цэнтральным корце спаборніцтваў арыенціровачна ў 11 гадзін. Канал "Беларусь 5. Інтэрнэт" у прамым эфіры пакажа заключны матч групавога раўнда. Для таго каб першая ракетка Беларусі і Мертэнс выйшлі ў наступную стадыю турніру, дзяўчынам неабходна толькі перамагаць. Адзначым, Бабаш і Младэнавіч - дзеючыя чэмпіёнкі.