А. Шамко: Правядзенне Еўрапейскіх гульняў - важны праект для развіцця і папулярызацыі спорту ў Беларусі і Еўропе

21 сентября 2017

Правядзенне Еўрапейскіх гульняў - важны і адказны праект для развіцця і папулярызацыі спорту ў Беларусі і Еўропе. Пра гэта ў НАК заявіў сёння Міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко на сумесным пасяджэнні каардынацыйнай камісіі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў з прадстаўнікамі аргкамітэта і фонду "Дырэкцыя Другіх Еўрапейскіх гульняў".

Падчас візіту бакі маюць намер удакладніць шэраг прынцыповых пазіцый з тым, каб не было ніякіх рознагалоссяў.

Каардынацыйная камісія ЕАК плануе наведаць сёння "Мінск-Арэну" і Falcon Сlub, якія будуць задзейнічаныя ў 2019 годзе на Еўрагульнях у Мінску.