А. Наздрова і Н. Макарчанка на ЧС у веславанні на каноэ на дыстанцыі 500 м заваявалі сярэбраны медаль

18 сентября 2021
У Капенгагене атлеты змагаюцца за медалі чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ. Зборная Беларусі адправілася на планетарны форум у наймацнейшым складзе. Старт у Даніі не маглі прапусціць і ўдзельнікі Алімпійскіх гульняў у Токіа. Нашы весляры зрабілі ўсё, каб утрымаць пік фізічнай формы. Ім гэта ўдалося - 9 фінальных заездаў трэба будзе прайсці беларусам сёння. Да гэтай хвіліны завяршыліся 2 з іх. Другім запускам на дыстанцыю 500 м адправіліся канаісткі Алена Наздрова і Надзея Макарчанка. Дзяўчаты ўзялі серабро.

Зладжаны дуэт Вольгі Худэнкі і Марыны Літвінчук  у байдарцы-двойцы на 200 м стаў чацвёртым. Зараз рыхтуецца выйсці на старт Алег Юрэня ў байдарцы-адзіночцы на 1000 м. Сачыць за развіццём падзей у Капенгагене можна ў прамой трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 5". Хварэем за Беларусь разам!