А. Лукашэнка: спаборнічаць трэба за перамогу, пасля прыходзь і патрабуй, што хочаш

26 ноября 2019
Добрая традыцыя, якой ужо некалькі гадоў,  - на вышэйшым узроўні ўшаноўваць тых, хто ўслаўляе нашу краіну на сусветнай арэне. У Палац Незалежнасці прыбыла адна з самых паспяховых зборных апошняга дзесяцігоддзя - каманда і трэнерскі штаб па веславанні на байдарках і каноэ. Мяркуйце самі, 5 залатых медалёў II Еўрапейскіх гульняў, 6 медалёў вышэйшай пробы  планетарнага форуму ў Венгрыі. Такія вынікі сапраўдны гонар Беларусі і незабыўныя эмоцыі для ўсіх нас. А значыць,  прызнанне і падзяка  на самым высокім узроўні. Узнагароды  за вынік сёння асабіста ўручыў Кіраўнік дзяржавы. У зале гучалі і цёплыя, і па-сапраўднаму сур'ёзныя словы. Абмеркавалі развіццё веславання  і ўсяго беларускага спорту ў цэлым. Канкурэнцыя зараз асабліва высокая: спорт нагадвае не спаборніцтва, а вайну без правіл. Усё больш відавочна прасочваюцца палітычныя матывы, таму штораз трэба змагацца  за перамогу, а не, як гэта часта бывае,  за грошы. Бо менавіта перамогі нашых атлетаў  як нішто іншае натхняюць і аб'ядноўваюць нацыю і ў цэлым дэманструюць узровень развіцця ўсёй дзяржавы. Адсюль і асаблівая ўвага. 

Пра ўрачыстую цырымонію Станіслаў Ліпскі.

Веславанне - адзін з самых паспяховых відаў спорту ў Беларусі


Чэрвень. II  Еўрапейскія гульні. Беларускія спартсмены бяруць 69 медалёў і ў агульным заліку саступаюць толькі камандзе Расіі. Але самы паспяховы для нас від быў не ў Мінску. На вяслярным канале ў Заслаўі гаспадары Гульняў заваявалі 10 медалёў. З іх 5 - найвышэйшай вартасці.

4 узнагароды на рахунку Марыны Літвінчук.


За момантам трыумфу нашай Марыны сачыў асабіста Кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт тады не ўтойваў сваё захапленне сілай волі спартсменкі.

Дзяўчына з вёскі Сотнічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці заявіла пра сябе яшчэ на Гульнях у Лондане. Бронза. Тады яна выступала яшчэ пад дзявочым прозвішчам  Палтаран. Алімпіяда ў Рыа і зноў бронза, якая ў  Марыны хутчэй выклікала засмучэнне. Пазней яна ідзе ў кароткатэрміновы дэкрэтны (нараджае сына), вяртаецца і на хатніх Еўрапейскіх паказвае фантастычны вынік. 4 медалі: бронза, серабро і два золата.

Прэзідэнт узнагародзіў лепшых прадстаўнікоў беларускага веславання

Сёння Марына ў кампаніі з сяброўкамі па камандзе ўжо ў антуражы Палаца Незалежнасці разважае аб тых момантах трыумфу. Такі поспех не мог застацца не адзначаным на самым высокім узроўні. На ўрачысты прыём да Прэзідэнта Беларусі сёння запрасілі лепшых прадстаўнікоў айчыннага веславання.

14 медалёў заваявалі беларусы на чэмпіянаце свету па веславанні


Роўна столькі медалёў узяла партнёрка Марыны  Вольга Худзенка. Дзяўчына  зямлячка вядомага беларускага футбольнага трэнера Віктара Ганчарэнкі. Яны нарадзіліся ў Гомельскай вобласці, у  Хойніках. Худзенка на чатыры гады маладзейшая за Літвінчук. Як быццам мае алімпійскі цыкл у запасе. Але чакаць Парыжа Вольга не хоча. Да Токіа менш за год.

У чэрвені Еўрапейскія гульні, у жніўні чэмпіянат свету. Зборная Беларусі адправілася ў Венгрыю і зрабіла нешта неверагоднае. 14 медалёў, з якіх 6 залатыя. Першае месца ў медальным заліку. Настолькі паспяхова на планетарных форумах Беларусь яшчэ не выступала. 


Уладзімір Шантаровіч перад прыёмам у Кіраўніка дзяржавы ўдзяляе час журналістам, адзін з самых паспяховых трэнераў Беларусі не хавае эмоцый у прадчуванні сустрэчы. 

Салідарны з галоўнакамандуючым  зборнай і Алег Юрэня - у Сегедзе выхадзец Мастоў заваяваў золата на дыстанцыі пяць тысяч метраў

Прыём спартсменаў у Палацы Незалежнасці - ужо традыцыя, прычым прыемная не толькі для гасцей, але і для Кіраўніка дзяржавы.  Прэзідэнт сам жыве спортам, разумее,  якой цаной атлетам даецца тытул чэмпіёна свету. Тым больш у такім энэргазатратным  відзе спорту, як веславанне… Таму за вынік, тым больш такі выдатны, адпаведныя ўзнагароды героям стартаў.

Прэзідэнт,  адзначыўшы выразна выбудаваную сістэму, падкрэслівае,  весляры - эліта беларускага спорту, самая стабільная і паспяховая нацыянальная каманда дзесяцігоддзя. Як вынік,  ордэнам Нацыянальнага алімпійскага камітэта ўзнагароджаны галоўны чалавек у веславанні Уладзімір Шантаровіч.

Медалём за працоўныя заслугі ўзнагароджаны трэнер-выкладчык філіяла Гомельскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву Міхаіл Аземша.  Менавіта ён знайшоў Вольгу Худэнку. Такой жа ўзнагароды ўдастоеныя: Мікалай Лазенка, Генадзь Галіцкі, Марына Ліцвінчук і Вольга Худэнка. Падзякі атрымалі яшчэ 8 членаў нацыянальнай каманды і 15 прадстаўнікоў трэнерскага штаба. Арцём Козыр - заслужаны майстар спорту. Са словам у адказ выступіў Уладзімір Шантаровіч. 

Прэзідэнт яшчэ раз падкрэслівае,  у краіне створаны ўсе ўмовы, каб заваёўваць на алімпіядах медалі вышэйшай годнасці. Дарэчы, Аляксандр Лукашэнка сумняваўся, ці праводзіць такую сустрэчу зараз, напярэдадні  Гульняў у Токіа?! Але ж нельга пакінуць без увагі выдатныя поспехі весляроў. 

Прэзідэнт таксама выказаў надзею, што Марына Ліцвінчук яшчэ прадоўжыць  кар'еру. Бо як мінімум прывядзе на сваё месца такога ж паспяховага атлета. Прэзідэнт пашкадаваў, што ў акадэмічным веславанні - справы дыяметральна процілеглыя, са шкадаваннем успомніў, што кар'еру завяршыла Кацярына Карстэн. Кіраўнік дзяржавы не перастае адзначаць любоў  да спорту, адданасць сваёй справе будуць заўсёды ўзнагароджаны ў нашай краіне.

Прэзідэнт успомніў і трыумф брэсцкага "Дынама" ў чэмпіянаце па футболе,  адзначыўшы блізкасць свайму сэрцу і барысаўскі БАТЭ, але байцоўскія якасці бела-сініх - добры прыклад для іншых - як трэба згуртавацца, каб дасягнуць пастаўленай мэты.

Сустрэча з веслярамі прайшла ў цёплай атмасферы: шчырая  размова, пачастунак ад Прэзідэнта, усмешкі спартсменаў і трэнераў. Адназначна атрыманы магутны зарад перад Алімпіядай у Токіа.