Са словамі на дарогу Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка напярэдадні звярнуўся да алімпійцаў на ўрачыстых праводзінах дэлегацыі на XXXII Гульні ў Токіа. Поспехі нашых спартсменаў павінны стаць адказам тым людзям, якія спачатку ўзялі ад краіны ўсё, што можна, а зараз жадаюць ёй паражэння, а таксама тым краінам, якія ўвялі санкцыі. Маючыя адбыцца Гульні сапраўды стануць асаблівымі - барацьба за медалі будзе як ніколі жорсткай і бескампраміснай.
Іван Ціхан ад імя ўсіх спартсменаў вымавіў клятву з абяцаннем зрабіць усё магчымае, каб праславіць нашу краіну. Эмацыйна звярнулася да атлетаў і Антаніна Кошаль. Яна наказвала беларусам пакінуць на арэнах у Токіа ўсе сілы для перамогі. Алімпіяда, якая была адкладзена на год, пачнецца 23 ліпеня і, згодна з апошнімі паведамленнямі, пройдзе без гледачоў: як замежных, так і японскіх. Прэзідэнт шчыра пажадаў беларускім алімпійцам поспеху: "Будзем не проста хварэць, а жадаць перамог нашым атлетам кожную хвіліну".













