А.Лукашэнка: Беларусы маюць права чакаць ад алімпійцаў годнага выступлення

22 апреля 2016

Не засталася без увагі і маючая адбыцца Алімпіяда. Да старту Гульняў-2016 усяго 105 дзён. Паводле слоў Прэзідэнта, беларусы маюць права чакаць ад алімпійцаў годнага выступлення, бо для спартсменаў і трэнераў у цяперашніх няпростых умовах зроблена ўсё магчымае.

Васіліса Марзалюк, чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў па вольнай барацьбе, шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы:

"У Пасланні Прэзідэнт адзначыў, што Алімпіяда-2016 у Рыа будзе галоўным стартам для спартсменаў. Гэта, вядома ж, так. Таму што на працягу чатырох гадоў кожны спартсмен працаваў над тым, каб трапіць на гэтую Алімпіяду. Годна прадстаўляць сваю краіну. І, вядома ж, імкненне да золата ніхто не адмяняў. Таму кожны спартсмен, я думаю, разумее ўсю адказнасць гэтай падзеі".

Адзначым, для цяперашняга складу Нацыянальнага сходу Пасланне стала апошнім. Парламенцкія выбары, якія пройдуць у Беларусі сёлета, па меркаванні Кіраўніка дзяржавы, павінны стаць іспытам палітычнай культуры грамадства.