Эксклюзіўнае інтэрв'ю з Рэнэ Фазелем глядзіце сёння ў "Галоўным эфіры"

5 января 2020
Галоўнымі мэтамі Каляднага турніру Прэзідэнт Беларусі бачыць  папулярызацыю здаровага ладу жыцця, падаўжэнне актыўнага жыцця спартсменаў-прафесіяналаў і сур'ёзныя інвестыцыі дзяржавы ў новыя спартыўныя аб'екты. Гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з кіраўніком Міжнароднай федэрацыі хакея  Рэнэ Фазелем. Ён даўні сябар спартыўнай і асабліва хакейнай Беларусі. Менавіта Фазель прыклаў максімум намаганняў, каб абараніць Мінск  як сталіцу чэмпіянату свету ў 2014. Гэтая ж цвёрдасць і прынцыповасць дапамаглі федэрацыі ў маі 2017 года зрабіць яшчэ адзін дакладны выбар на карысць сумленнага і чыстага спорту. Нагадаем, тады ў Кёльне Беларусь і Латвія выйгралі права на правядзенне сумеснага чэмпіянату свету. Мінск і Рыга прымуць галоўнае хакейнае свята на дамашніх лядовых арэнах ужо ў наступным годзе.
 

Інтэрв'ю Рэнэ Фазеля "Галоўнаму эфіру"

Для швейцарца гэта апошні год на пасадзе кіраўніка арганізацыі. Ён даўно афіцыйна заявіў, што не будзе балатавацца на новы тэрмін, таму для функцыянера было важна ўбачыць Калядны турнір  на свае вочы. Якое месца займае беларускі хакей у свеце? І што трэба рабіць, каб палепшыць гэты від спорту ў краіне? Эксклюзіўнае інтэрв'ю з Рэнэ Фазелем, а  таксама як праходзяць хакейныя баталіі на "Чыжоўка-Арэне" глядзіце сёння вечарам у "Галоўным эфіры".