А. Дзмітрыева заваявала бронзавы медаль на чэмпіянаце Еўропы па кулявой стральбе ў Харватыі

28 мая 2021

Аляксандра Дзмітрыева заваявала бронзавую ўзнагароду на чэмпіянаце Еўропы па кулявой стральбе ў Харватыі. Беларуска адкрыла лік медалям у стартах дарослых спартсменаў у стральбе з малакалібернай вінтоўкі з 50 метраў. Да яе на п'едэстал сярод нашых суайчыннікаў паднімаліся толькі юніёры. Аляксандра выступала ў адкрытай катэгорыі, дзе спаборнічалі 124 спартсмены - як мужчыны, так і жанчыны. Мацнейшымі за беларуску аказаліся толькі нарвежац Хенрык Ларсэн і аўстрыйка Рэбека Коэк.