"Жанчыны і спорт". У гасцях у Дар'і Домрачавай - 20 снежня на "Беларусь 1"

16 декабря 2018

Пераходзім да легенд сусветнага біятлона. Здымачная група праекта "Жанчыны і спорт" адправілася ў Нарвегію ў госці да Дар'і Домрачавай і Уле-Эйнара Б’ёрндалена. Менавіта Дар'я стане гераіняй новай серыі праекта ў чацвер, 20 снежня, на "Беларусь 1".

Алімпійскія чэмпіёны - а на дваіх ва Уле і Дар'і 12 залатых алімпійскіх медалёў - зараз рыхтуюцца да Каляднай гонкі. Мы ўсе ў прадчуванні, бо ўбачыць легендарных біятланістаў ізноў у справе дарагога каштуе!

А вось Ганне Эйсмант - аўтару праграмы "Жанчыны і спорт" - пашанцавала: яна першай убачыла трэніроўку Дар'і і Уле ў нарвежскім мястэчку Бейтастолен і пагасцявала ў іх дома. Гасцінныя гаспадары сардэчна адчынілі дзверы для здымачнай групы Белтэлерадыёкампаніі.

Давайце паглядзім, што ж будзе ў новым выпуску праграмы "Жанчыны і спорт".

2018 год выдаўся неверагодна насычаным для Дар'і Домрачавай: два медалі на Алімпіядзе ў Карэі, з іх - залаты ў эстафеце! А потым рашэнне аб завяршэнні кар'еры.

Гэта было так добра, што хочацца яшчэ раз палюбавацца на лепшых спартсменаў краіны на подыуме, якіх Даша сабрала ў сваім паказе. Тут і біятланісты, некалі Дашыны партнёры па камандзе Надзея Скардзіна, Аляксандр Сыман, Сяргей Новікаў, Вольга Назарава, Аляксей Айдараў, былі і прадстаўнікі іншых відаў спорту: і лёгкаатлеты, тэнісісты і гімнасткі, выпаў гонар прадставіць калекцыю Домрачавай і мне разам з калегамі: Вікторыяй Сянкевіч, Таццянай Нікіцінай і Ганнай Любянковай.

 

Адметнасцю і яркім фіналам паказу стаў сумесны выхад Дар'і і яе мужа Уле-Эйнара Б’ёрндалена.

Літаральна напярэдадні, у апошнія гадзіны падрыхтоўкі да такой значнай падзеі ў жыцці ўжо дызайнера Дар'і Домрачавай, мы больш за гадзіну прагаварылі з Уле аб спорце, аб сям'і, аб сумесным рашэнні Уле і Дар'і завяршыць кар'еру і, вядома, аб каханні.

Вось некаторыя фрагменты з інтэрв'ю з Б’ёрндаленам.

Затым Дар'я і Уле запрасілі нас у нарвежскі Бейтастолен - лыжнае курортнае мястэчка - там у самай знакамітай біятлоннай пары ў свеце ёсць свой дом, і зімовыя месяцы яны праводзяць менавіта там.

Гасцінныя гаспадары прыгатавалі нам сытны абед і расказалі цікавыя гісторыі аб сваім яркім і насычаным жыцці.

Уле-Эйнар Б’ёрнадален паказаў нам прыгожы дом у нарвежскім стылі, які пабудаваў сам і ў якім зараз у святы любіць збірацца ўся яго вялікая сям'я і, вядома, сям'я Дашы.

Дом знаходзіцца ў гарналыжным курорце, і побач ёсць біятлонны стадыён, што для Дар'і і Уле яшчэ актуальна, бо яны вядуць актыўную падрыхтоўку да Каляднай гонкі, якая пройдзе 27 снежня ў нямецкім Гельзенкірхене. Таму вы ўбачыце першымі эксклюзіўныя кадры з трэніроўкі алімпійскіх чэмпіёнаў і нашай сустрэчы ва ўтульным доме Дар'і Домрачавай і Уле-Эйнара Б’ёрндалена ў праграме "Жанчыны і спорт" у чацвер, 20 снежня, пасля "Панарамы" на "Беларусь 1".