"Юнацтва" за крок ад выхаду ў фінал Экстралігі

18 марта 2020
Паедуць у Мінск па перамогу. У чацвёртым матчы паўфіналу Экстралігі "Дынама-Маладзечна" дома саступіла "Юнацтву" 1:2. Лік серыі 3:1 на карысць сталічнай каманды.

У супрацьстаянні "Шахцёра" і "Нёмана" "гарнякі" вядуць 2:1. Сёння ў 19:30 у Салігорску чацвёрты паядынак серыі. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".