"Юнацтва" сёння на выездзе згуляе з "Дынама-Маладзечна"

17 марта 2020
Ці ўдасца  сталічнаму "Юнацтву" яшчэ на крок наблізіцца да фіналу Кубка Прэзідэнта па хакеі або "Дынама" з Маладзечна здолее зраўнаваць лік у паўфінальнай серыі да чатырох перамог? Пакуль каманда Аляксандра Макрыцкага вядзе ў серыі 2:1. Сёння сталічныя хакеісты згуляюць на выездзе. У прамым эфіры гэты паядынак пакажа тэлеканал "Беларусь 5" у 19:20. 

Нагадаем, у другім паўфінальным супрацьстаянні "Шахцёр" таксама вядзе ў серыі з гродзенскім "Нёманам" 2:1. Наступны матч гэтая пара правядзе ў сераду ў Салігорску.