"Юнацтва" і "Нёман" даведаліся сваіх сапернікаў па групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў

16 мая 2018

Сталічнае "Юнацтва" і гродзенскі "Нёман" даведаліся сваіх сапернікаў па групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў. Жараб'ёўка турніру прайшла сёння ў Капенгагене. Сапернікамі каманды Міхаіла Захарава сталі шведскі "Мальме", фінскі ТПС і "Рэд Бул Мюнхен" з Германіі. "Нёман" трапіў у квартэт D, дзе згуляе супраць швейцарскага "Цуга", нямецкага "Айсберэна" і чэшскай "Каметы". Групавы этап пройдзе з 30 жніўня па 17 кастрычніка. Па дзве лепшыя каманды з кожнага квартэта выйдуць у плэй-оф, матчы якога стартуюць 6 лістапада.