"Шахцёр" прымае "Нёман" у чэмпіянаце Беларусі па футболе

26 сентября 2021

Паядынкам у Салігорску сёння будзе падведзеная рыса пад 24-м турам чэмпіянату Беларусі па футболе. "Шахцёр" прымае "Нёман". Нягледзячы на тое, што сапернікі "гарнякоў" размясціліся на экватары ў турнірнай табліцы, гэтая сустрэча не будзе лёгкай. Дастаткова ўспомніць той факт, што з трох матчаў, згуляных гэтымі камандамі сёлета, перавага "Шахцёра" не гэткай відавочнай - 2 перамогі і 1 паражэнне. Стартавы свісток прагучыць у 20:30. Дарэчы, "Нёман" не выйграваў на стадыёне "Будаўнік" ужо 11 гадоў. Ці перапыніцца гэтая статыстыка - даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5".