"Металург" выйшаў у паўфінал Экстралігі
13 марта 2021
Жлобінскі "Металург" упершыню за 7 гадоў прабіўся ў паўфінал Экстралігі. У шостым матчы серыі з "Дынама-Маладзечна" "сталявары" на сваім лёдзе вырвалі вікторыю - 2:1. На 16-й хвіліне заключнага перыяду кропку ў дуэлі паставіў абаронца "Металурга" Дзмітрый Заламай. З яго перадачы, дарэчы, яшчэ ў першым перыядзе гаспадары лік адкрылі, тады вызначыўся Віталь Пінчук.













