"Дынама-Мінск" знішчыла "Cібір"

11 ноября 2020

Бездакорны перыяд, які ўвайшоў у гісторыю КХЛ. Мінскае "Дынама" матчам супраць "Сібіры" пачынала чарговую выязную серыю рэгуляркі. Зыход паядынку быў вырашаны за першыя 20 хвілін. "Зубры" закінулі 5 шайб. "Мінчане" ўклаліся ў 10 хвілін 57 секунд. І гэта новы рэкорд хуткастрэльнасці КХЛ. Узяццем варот вызначыліся Менел, Шаранговіч, Протас, Салаўёў і Усаў. Прычым для двух апошніх галы сталі першымі ў лізе. Кропку ў матчы паставіў Козун. Выніковы лік - 6:0.

"Дынама" займае 5 месца турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі КХЛ. У актыве - 26 балаў. Наступны паядынак "бела-сінія" правядуць таксама на выездзе. Ужо ў пятніцу сустрэча супраць хабараўскага "Амура". Стартавае ўкідванне ў 12:00.