Футбольная Ліга чэмпіёнаў сёння даведаецца імёны двух першых чвэрцьфіналістаў турніру. "Беларусь 5" у 22:55 пачне трансляцыю сустрэчы ў адказ 1/8 фіналу паміж "Ювентусам" і "Порту".
Спорт
Час гарачых матчаў і ў беларускай Экстралізе. Напярэдадні фаварыты галоўнага нацыянальнага трафея - мінскае "Юнацтва" і салігорскі "Шахцёр" выйшлі ў паўфінал плэй-оф.
Мінскае "Дынама" - гэта каманда аднаго ўзроўню, як і санкт-пецярбургскі СКА. І калі будзем ісці да мэты, то можам выйграць гэтую серыю.
Нястрымная воля да перамогі і вялікая зараджанасць на барацьбу. Чацвёрты паядынак 1/8 фіналу Кубка Гагарына на "Мінск-Арэне" завяршыўся перамогай мінскага "Дынама" над піцерскім СКА з мінімальнай перавагай 2:1 , і гэта значыць, серыя з лікам 1:3 пераязджае ў Санкт-Пецярбург.
Чакаем пераможных навін з Дубая. Арына Сабаленка сёння правядзе стартавы матч тэніснага турніру ў Арабскіх Эміратах. У рамках 1/16 фіналу беларуская спартсменка сустрэнецца з францужанкай Алізе Корне.
Наогул беларускія дзяўчаты - эталон ва ўсім. Згадзіцеся, прыемныя словы. Іх пачула наша здымачная група, калі апынулася ў эпіцэнтры 8 Сакавіка ў Жодзіне.
Трэба кантраляваць гульню на працягу ўсяго матчу. Чакае яшчэ шмат працы, каб палепшыць гэты складальнік. Так галоўны трэнер салігорскага "Шахцёра" Раман Грыгарчук пракаменціраваў перамогу сваёй каманды - 3:0 - над "Нёманам" у першым матчы 1/4 фіналу Кубка краіны.
Першая перамога Віталя Жукоўскага ў якасці настаўніка БАТЭ. Барысаўчане на сталічным стадыёне па вуліцы Маякоўскага правялі адразу дзве сустрэчы.
Без права на памылку. Мінскае "Дынама" і СКА з Санкт-Пецярбурга правядуць сёння чацвёрты матч плэй-оф кубка Гагарына
Выдатны падарунак да свята паднёс Максім Недасекаў. Беларускі лёгкаатлет выйграў золата ў скачках у вышыню з сусветным рэкордам.
З перамогай віншавальнае пасланне Максіму Недасекаву накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. "Віншую з яркім поспехам на чэмпіянаце Еўропы ў Торуні.
Некаторае памутненне (па-іншаму гэта назваць цяжка) здарылася ў субботу ў судзейскай брыгады, што абслугоўвала хакейны паядынак на "Мінск-Арэне".
Не перастаём радавацца за нашых лёгкаатлетаў. Гучная перамога - у Максіма Недасекава на чэмпіянаце Еўропы. Сёння беларус выйграў золата ў скачках у вышыню ў памяшканні з сусветным рэкордам.
І навіны апошніх хвілін. Максім Недасекаў прыносіць другі медаль зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні.
Літаральна некалькі хвілін таму завяршылася жаночая гонка праследавання на этапе Кубка свету ў Чэхіі. За крок ад кветкавай цырымоніі спынілася наша Ганна Сола.
Як побыт спартсменаў, калі зборы змяняюць спаборніцтвы, дазваляе ім не ўпускаць такія цудоўныя святы, як 8 Сакавіка? Наша творчая каманда паспрабавала даведацца - як нашы хлопцы віншуюць сваіх спадарожніц, і асабліва гэта робяць на адлегласці.
І пачнём выпуск з радасных спартыўных навін. Ірына Жук прыносіць зборнай Беларусі першы медаль чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні.
На малой "Чыжоўцы-Арэне" прайшоў фінал "Залатой шайбы". Гэта хакейны турнір сярод дзяцей і падлеткаў на прызы Прэзідэнта Беларусі.
Маладыя спартсмены мараць апынуцца на сусветных спаборніцтвах. І пакуль адточваюць сваё майстэрства на мінскіх пляцоўках
Біятлонная эстафетная гонка стала кульмінацыяй рэспубліканскай зімовай спартакіяды работнікаў фізічнай культуры і спорту, якая прайшла сёння ў Раўбічах.
Сапраўдную мужнасць і волю да перамогі сёння ў чэшскім Нове-Места прадэманстравала Дзінара Алімбекава. Адзін з лідараў нашай жаночай зборнай - за крок ад п'едэстала спрынтарскай гонкі.
Беларуская тэнісістка Лідзія Марозава спынілася за крок ад фіналу парнага разраду на турніры WТА ў французскім Ліёне. Разам з прадстаўніцай Казахстана Ганнай Данілінай Лідзія саступіла галандска-славацкаму тандэму Аранча Рус - Вікторыя Кужмава.
Мелі вельмі добрыя шанцы на п'едэстал, але стральба са становішча стоячы ў выкананні Максіма Вараб'я зменшыла нашы амбіцыі.
Штурхальніца ядра Алёна Дубіцкая з другім вынікам у кваліфікацыі першай з беларусак выступіць у фінале чэмпіянату Еўропы ў закрытых памяшканнях, на які прыехала рэкордная колькасць удзельнікаў.













