Спорт

15.03.2021 12:20
|  Спорт

Ягор Шаранговіч закідвае пятую шайбу ў сезоне ў рэгулярным чэмпіянаце НХЛ, але гэта не дапамагае "Нью-Джэрсі": "д'яблы" саступілі ў серыі булітаў  "Айлендэрс" -  2:3.

15.03.2021 12:19
|  Спорт

ХК "Гомель" стаў апошнім удзельнікам паўфіналу Кубка Прэзідэнта па хакеі. Дружына Сяргея Стася ў вырашальным сёмым паядынку супрацьстаяння з "Нёманам" дома абгуляла апанентаў - 2:0, дубль аформіў Несцераў.

15.03.2021 12:18
|  Спорт

Барысаўскі БАТЭ з упэўненай перамогі стартаваў у чэмпіянаце Беларусі. Напярэдадні ў заключным паядынку першага тура жоўта-сінія не пакінулі шанцаў "Слуцку" - 3:0.

14.03.2021 15:39
|  Спорт

16-гадовы Юсуф Мукока забівае, а дортмундская "Барусія" перамагае "Герту" 2:0 у 25-м туры Бундэслігі. Яшчэ адзін гол - у актыве Брандта.

14.03.2021 15:36
|  Спорт

Зборная Беларусі па біятлоне заняла 10 месца ў змяшанай эстафеце: Ірына Крыўко, Алена Кручынкіна, Максім Варабей і Антон Смольскі пераможцам - нарвежцам - прайгралі 3 хвіліны і 44 секунды, выкарыстаўшы 12 дадатковых патронаў і пры гэтым аднойчы наведаўшы штрафны круг.

14.03.2021 15:08
|  Грамадства

Спаборніцкі дух сёння панаваў і ў мінскім парку Перамогі. Так прайшоў масленічны забег. Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі ўпершыню арганізавала забег, прымеркаваны да провадаў зімы, і адразу такі ажыятаж.

14.03.2021 15:05
|  Спорт

Ярка і па-вясноваму святочна завяршыўся ўжо традыцыйны Кубак Беларускай федэрацыі біятлона, фінал якога на працягу двух дзён прымала камфартабельная лыжаролерная траса ў Гарадку Віцебскай вобласці.

14.03.2021 12:39
|  Спорт

Баскетбалісты сталічных "Цмокаў" рыхтуюцца да чарговага паядынку рэгулярнага чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ: у 14:00 "драконы" пачнуць гульню супраць "Ніжняга Ноўгарада".

14.03.2021 12:38
|  Спорт

"Нью-Джэрсі Дэвілз" саступае "Нью-Ёрк Айлендэрс" у чарговым туры рэгулярнага чэмпіянату НХЛ 2:3. Беларускі форвард гаспадароў Ягор Шаранговіч правёў на пляцоўцы 19 хвілін 29 секунд, аформіў галявы пас, нанёс 5 кідкоў і зарабіў +1 па сістэме "плюс-мінус".

14.03.2021 12:37
|  Спорт

Дзеючы чэмпіён краіны "Шахцёр" перамагае ў стартавым туры першынства Беларусі. "Гарнякі" дома 1:0 апынуліся мацнейшымі за ФК "Мінск", Дарба вызначыўся.

14.03.2021 12:05
|  Спорт

Галоўныя спаборніцтвы сезона для беларускіх юнакоў і юніёраў па біятлоне завяршаюцца сёння ў Гарадку. І арганізатары ў праграму Кубка Беларускай федэрацыі біятлона ўключылі дынамічныя і непрадказальныя змяшаныя эстафеты.

14.03.2021 09:11
|  Спорт

Увага спартыўных балельшчыкаў сёння будзе прыкаваная і да чэшскага Нове-Месца. Даведаемся, ці атрымаецца беларусам працягнуць медальны поспех? Дзінара Алімбекава напярэдадні выйграла серабро ў гонцы праследавання ў рамках этапа Кубка свету па біятлоне і сёння заслужана атрымала дзень адпачынку.

14.03.2021 09:09
|  Спорт

Услед за дынамічнымі мас-стартамі - не менш займальныя змяшаныя эстафетныя гонкі. У Гарадку на лыжаролернай трасе сёння завяршаецца сезон Кубка Беларускай федэрацыі біятлона.

13.03.2021 22:32
|  Спорт

І пачнём гэты выпуск з пераможнай навіны з чэшскага Нове-Места, дзе працягваецца этап Кубка свету па біятлоне. Дзінара Алімбекава выйграла сярэбраны медаль у гонцы праследавання.

13.03.2021 19:34
|  Спорт

Зборная Беларусі па гандболе на выездзе ўпэўнена перамагае Латвію,   39-27, у адборы на чэмпіянат Еўропы-2022 года. Лепшым у складзе нашых стаў Мікіта Вайлупаў, на рахунку якога 14 дакладных кідкоў.

13.03.2021 19:30
|  Спорт

Промахі на агнявых межах не дазволілі беларускім біятланістам заняць высокія месцы ў гонцы праследавання, якая прайшла ў рамках этапа Кубка свету па біятлоне ў Нове-Места.

13.03.2021 19:27
|  Спорт

На лыжаролернай трасе ў Гарадку Віцебскай вобласці з раніцы не падае ўзровень спаборніцкай барацьбы і эмоцый балельшчыкаў.

13.03.2021 19:24
|  Спорт

На лядовай арэне ў Бабруйску сустрэліся каманды малодшай узроставай групы дывізіёна "А" - гэта хлопцы не старэйшыя за 12 гадоў з усіх рэгіёнаў краіны.

13.03.2021 19:07
|  Спорт

Свята здаровага ладу жыцця. "Мінская лыжня" адзначае афіцыйны юбілей - 35 гадоў. Першая гонка адбылася яшчэ ў 1986 годзе мінулага стагоддзя.

13.03.2021 15:38
|  Спорт

Нечаканы вынік у мужчынскіх спаборніцтвах. Упершыню ў сезоне не змог перамагчы лідар Максім Бураў з Расіі. Ён толькі дзясяты, роўных не было швейцарцу Пірміну Вернеру.

13.03.2021 15:35
|  Спорт

Ганна Гуськова спынілася за крок ад п'едэстала на заключным этапе Кубка свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы. Спаборніцтвы прайшлі ў Алматы, дзе на гэтым тыдні адбыўся і чэмпіянат свету.

13.03.2021 15:11
|  Спорт

Узровень спаборніцкай барацьбы і эмоцый балельшчыкаў не спадае і на лыжаролернай трасе ў Гарадку Віцебскай вобласці. Тут завяршаецца сезон у Кубку Беларускай федэрацыі біятлона.

13.03.2021 12:39
|  Спорт

Зыход сваёй чвэрцьфінальнай серыі напярэдадні мог вырашыць "Нёман". У 6-м матчы з "Гомелем" гродзенцы тройчы выходзілі наперад, але  сапернікі нязменна адыгрываліся, а ў трэцім перыядзе Булат Хаматаў прынёс гасцям перамогу - 4:3.

13.03.2021 12:38
|  Спорт

Жлобінскі "Металург" упершыню за 7 гадоў прабіўся ў паўфінал Экстралігі. У шостым матчы серыі з "Дынама-Маладзечна" "сталявары" на сваім лёдзе вырвалі вікторыю - 2:1.

Архіў навін

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя