Спорт

24.03.2021 19:25
|  Спорт

У гэтым відзе перамагла расіянка Ганна Шчарбакова. Амаль 2 балы ёй прайграла японка Рыка Кіхіра. На трэцім месцы яшчэ адна прадстаўніца Расіі  Лізавета Туктамышава.

24.03.2021 19:22
|  Спорт

Галоўны трэнер "Гомеля" Сяргей Стась дыскваліфікаваны на адзін матч за абразу суддзяў. Рашэнне прынята па выніках чацвёртай гульні паўфінальнай серыі Кубка Прэзідэнта з салігорскім "Шахцёрам".

24.03.2021 12:17
|  Спорт

Характар - заклад поспеху "Гомеля" напярэдадні ў чацвёртым паядынку паўфінальнай серыі Кубка Прэзідэнта супраць "Шахцёра".

24.03.2021 07:14
|  Спорт

Праверка перад боем. Зборная Беларусі па футболе сёння ў Жодзіне правядзе таварыскі матч напярэдадні старту ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету.

23.03.2021 19:23
|  Спорт

Ужо ў суботу на сталічным "Дынама" прымаем эстонцаў. Дарэчы, у гэтай камандзе адбылася ўспышка каранавіруса - галоўны трэнер і 15 гульцоў, у тым ліку асноўныя, вымушаны праходзіць самаізаляцыю і не змогуць прыляцець у Мінск.

23.03.2021 19:20
|  Спорт

Праверка перад боем. Добрая магчымасць набраць гульнявы тонус ёсць у зборнай Беларусі па футболе перад стартам у кваліфікацыі да чэмпіянату свету.

23.03.2021 12:11
|  Спорт

Сталічнае "Юнацтва" выходзіць наперад у паўфінальнай серыі Кубка Прэзідэнта супраць "Металурга". Напярэдадні мінчане ў гасцях не пакінулі шанцаў «сталеварам» - 4:0.

23.03.2021 07:14
|  Спорт

Ці атрымаецца салігорскаму "Шахцёру" аднавіць парытэт у паўфінальным супрацьстаянні Кубка Прэзідэнта па хакеі з "Гомелем"? Пакуль каманда з горада над Сожам вядзе ў серыі да чатырох перамог з лікам 2:1.

22.03.2021 19:20
|  Спорт

Вікторыя Азаранка ў матчы другога круга тэніснага турніру ў Маямі згуляе з пераможцай супрацьстаяння амерыканкі Крысціны Макхейл і немкі Лаўры Зігемунд.

22.03.2021 19:14
|  Спорт

Маскоўскі ЦСКА і галоўны трэнер клуба Віктар Ганчарэнка па ўзаемным жаданні спынілі супрацоўніцтва. Афіцыйная інфармацыя з'явілася сёння, хоць размовы аб адстаўцы беларуса хадзілі пасля таго, як "армейцы" ўступілі "Зеніту".

22.03.2021 18:21
|  Спорт

Валейбольны клуб "Мінчанка" ўпершыню ў гісторыі выходзіць у фінал шасці жаночай суперлігі Расіі. У матчы ў адказ супраць "Ленінградкі" сталічны клуб перамог з лікам 3:1 і прадоўжыць барацьбу за медалі першынства.

22.03.2021 15:21
|  Спорт

"Гомель" без праблем у гэтым супрацьстаянні справіўся з рэчыцкім "Спадарожнікам" - 2:0 - Дзмітрый Гамза і Андрэй Салавей правялі па мячы.

22.03.2021 07:22
|  Спорт

Серабро Беларусі на заключным этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе. Дзінара Алімбекава ў апошняй гонцы сезона ў мас-старце ў найскладанейшых умовах надвор’я саступіла толькі нарвежцы Інгрыд-Ландмарк Тандэрволд.

21.03.2021 21:20
|  Грамадства

Белтэлерадыёкампанія віншуе Нацыянальны алімпійскі камітэт з юбілеем. Ужо заўтра ў вячэрнім эфіры "Беларусь 1" - дакументальны фільм аб станаўленні суверэннага беларускага спорту "30 гадоў: шлях да Алімпу" (відэа).

21.03.2021 21:15
|  Грамадства

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі ўжо заўтра адзначыць сваё 30-годдзе. За гады суверэнітэту наша краіна дзякуючы сваім спартсменам шмат разоў паднімалася на п'едэсталы самых прэстыжных спаборніцтваў, аб маладой дзяржаве даведваліся дзякуючы яе чэмпіёнам.

21.03.2021 19:06
|  Спорт

Дзінара Алімбекава заваёўвае серабро ў апошняй гонцы сезона ў жанчын! У мас-старце на дзясятым этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе  беларуска ў найскладанейшых пагодных умовах саступіла толькі нарвежцы Інгрыд Ландмарк Тандрэволд, бронза сёння ў немкі Францыскі Пройс.

21.03.2021 15:19
|  Спорт

Моцны вецер унёс свае карэктывы ў праграму заключнага дня апошняга ў гэтым сезоне этапу Кубка свету па біятлоне. З-за непагадзі арганізатары прынялі рашэнне перанесці абодва мас-старты.

21.03.2021 15:18
|  Спорт

У трэцім матчы серыі "рысі" на сваім лёдзе святкавалі перамогу з лікам 4:3. Адзначым, перад трэцім перыядам гаспадары саступалі 1:3.

21.03.2021 12:38
|  Спорт

Жаночая зборная Беларусі па гандболе сёння правядзе матч за першае месца ў групе. У другой сустрэчы ў рамках кваліфікацыі да чэмпіянату свету ў саперніцах у нашых каманда Швейцарыі.

21.03.2021 12:35
|  Спорт

Апошняя магчымасць падняцца на п'едэстал. Ужо сёння завяршаецца. Кубак свету па біятлоне двума мас-стартамі на 10-м этапе ў Эстэрсундзе.

21.03.2021 12:11
|  Спорт

Лічаныя хвіліны застаюцца да пачатку трэцяга паўфінальнага матча плэй-оф Кубка Прэзідэнта па хакеі, у якім "Гомель" прымае "Шахцёр".

20.03.2021 22:18
|  Спорт

Каманда Кіраўніка дзяржавы атрымала шостую перамогу запар у рамках XIV Рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

20.03.2021 19:14
|  Спорт

Дзеючы чэмпіён Беларусі па хакеі - "Юнацтва" - саступае жлобінскаму "Металургу" ў другім матчы паўфінальнай серыі. Сталічны калектыў двойчы выходзіў наперад.

20.03.2021 19:12
|  Спорт

У мужчын лепшы вынік з беларусаў паказаў Антон Смольскі, ён стартаваў 17-м, а да фінішу страціў два радкі, дапусціў 5 промахаў на агнявых рубяжах.

Архіў навін

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя