Буйны форум у гэтыя дні прымае Масква. Беларус у суме дваябор'я паказаў вынік 285 кілаграмаў у вагавай катэгорыі да 67. Золата ж узяў Махамед Озбек з Турцыі - 323 кілаграмы.
Спорт
Матч адборачнага турніру на чэмпіянат Еўропы 2022 года. Зборная Беларусі па міні-футболе згуляе сёння супраць каманды Ізраіля.
Шанц перавярнуць фінальную серыю да чатырох перамог за Кубак Прэзідэнта па хакеі будзе ў "Гомеля". У першых двух паядынках за галоўны трафей сезона на "Чыжоўка-Арэне" каманда Сяргея Стася двойчы саступіла мінскаму "Юнацтву" з агульным лікам 1:8.
Яркая перамога! Баскетбольная каманда Мінскай вобласці "Гарызонт" упершыню заваявала тытул чэмпіёна Еўрапейскай жаночай баскетбольнай лігі.
Першыя тры туры чэмпіянату Беларусі па футболе адбыліся, і ўжо вымалёўваюцца лідары Вышэйшай лігі. Стопрацэнтны вынік у cалігорскага «Шахцёра».
Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Міхаіл Мархель пакінуў сваю пасаду, кантракт скасуюць па ўзаемнай згодзе
Ягор Герасімаў упэўнена пачынае сваё выступленне на турніры серыі ATP у Сардзініі. У двух сэтах беларус адолеў 48-ю ракетку свету - Гіда Пелья.
Першая ўзнагарода для нашай краіны на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы. Генадзь Лапцеў у катэгорыі 61 кг выйграў малую бронзу ў рыўку, беларус узяў 132 кг.
Дзякуючы выхаду ў чвэрцьфінал прэстыжнага турніру ў Маямі Арына Сабаленка паднімаецца ў рэйтынгу WТА яшчэ вышэй. Першая ракетка краіны ў планетарным табелі зараз знаходзіцца на 7-й пазіцыі.
Пасля адстаўкі з пасады галоўнага трэнера Краснадара Мурада Мусаева "быкоў" можа ўзначаліць беларускі трэнер Віктар Ганчарэнка, аб чым паведамляе аўтарытэтнае выданне "Спорт-Экспрэс".
Гол Жана Марэля По і класічная перамога ў выкананні мінскага "Дынама" ў рамках 3-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе.
Амбіцыйнае мінскае "Дынама" ў трэцім туры чэмпіянату Беларусі рыхтуецца прыняць "Слуцк". Сталічныя пасля дзвюх гульняў з чатырма баламі ідуць у першай палове табліцы і ў выпадку поспеху ў супрацьстаянні з "цукарнікамі" змогуць дагнаць другую і трэцюю каманды - "Дынама-Брэст" і БАТЭ.
"Фінал чатырох" сабраў сёння самыя моцныя каманды жаночай баскетбольнай Еўралігі. За золата змагаліся спартсменкі з Расіі, Беларусі, Украіны і Латвіі.
У Мінску сёння стартаваў фінал XVI Рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Кадры з "Чыжоўка-Арэны". Тут гуляюць юныя хакеісты. Каманда "Алмаз" з Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці выйграла "Залатую шайбу" ў старэйшай узроставай групе ў дывізіёне Б.
Рэкордны вынік сезона. Валейбольная "Мінчанка" па выніках сезона ў Суперлізе заняла 5 месца, атрымаўшы перамогу ў вырашальным паядынку над саратаўскім "Пратонам".
Дэбют "Смелага кроку". 96 юных спартсменаў - удзельнікаў спартыўна-дабрачыннага праекта гэтымі днямі змагаюцца за медалі турніру па тайландскім боксе і кікбоксінгу.
У пошуках талентаў з усёй краіны. Фінал Рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба - гэта вялізная і якасная селекцыя.
Ці здолее "Гомель" праз 19 гадоў узяць Кубак Прэзідэнта па хакеі або тытул абароніць дзеючы чэмпіён - мінскае "Юнацтва"? Вырашальная серыя ўсяго спаборніцкага года стартуе сёння.
Сталі вядомыя імёны некалькіх хакеістаў, якія, магчыма, прадставяць нашу краіну на чэмпіянаце свету - 2021 у Рызе. У спісе - пакуль што 15 гульцоў, сярод іх - браты Касціцыны, Аляксей Коласаў і Франсіс Парэ.
Былы форвард мінскага "Дынама" - беларус Аляксей Протас гэтай ноччу дэбютаваў у Амерыканскай хакейнай лізе. У выязным матчы рэгулярнага чэмпіянату "Хершы Беарз" з Аляксеем саступіў 1:4 "Ліхай Вэлі Фантомз".
Прыхільнікаў гандбола сёння чакае першы паядынак 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў з удзелам беларускага клуба. "Мяшкоў-Брэст" за права выйсці ў чвэрцьфінал паспрачаецца з украінскім "Маторам".
8:0. Футбольная зборная Беларусі прайграла хай і лепшай камандзе ў рэйтынгу FIFA 8:0. Футбольная зборная Беларусі прайграла хай і лепшай камандзе ў рэйтынгу FIFA - бельгійцам, аднак абурэнняў у асяроддзі балельшчыкаў ад гэтага менш не становіцца.
Беларускі нападаючы Андрэй Касціцын пакідае чэшскі клуб "Дынама-Пардубіцэ". Аб гэтым паведаміў галоўны трэнер каманды. Касціцын-старэйшы, нагадаем, далучыўся да "Дынама" зімой і ў дванаццаці матчах рэгулярнага сезона набраў 7 ачкоў - адна шайба і шэсць дзейсных перадач на рахунку 36-гадовага нападаючага.













