Ці змогуць абараніць тытул чэмпіёнаў краіны па баскетболе мінскія "Цмокі"? У 12:30 стартуе чацвёртая гульня фінальнай серыі.
Спорт
У Гомелі пройдзе паядынак за трафей, які прысвечаны 110-годдзю беларускага футбола. На стадыёне "Цэнтральны" пройдзе фінальны матч за Кубак Беларусі, у якім сустрэнуцца футбалісты барысаўскага БАТЭ і "Іслачы", што прадстаўляе Мінскі раён.
Сёння ў Брэсце завяршаецца вырашальны этап 24-га розыгрышу Кубка Беларусі. Клуб з Мінскай вобласці ўпэўнена перамог "Гараднічанку" 36:28.
Мінскі стадыён "Дынама" рыхтуецца да чэмпіянату Еўропы па футболе. На час кантынентальнага форуму спарткомплекс ператворыцца ў адну вялікую і камфортную фан-зону.
Сёлетні чэмпіянат свету па хакеі даўно перастаў быць чыста спартыўным мерапрыемствам роўна з тых часоў, калі было прынята рашэнне пазбавіць Мінск права прыняць турнір.
Падзея, якой чакалі аматары спорту два гады. Чэмпіянат свету па хакеі сёння стартаваў у Рызе. Летась планетарны форум не адбыўся з-за пандэміі, таму сёлета да турніру ўвага павышаная.
У сталічным спарткомплексе "Уручча" сёння ўрачыста падвялі вынікі рэспубліканскіх спаборніцтваў па гандболе "Імклівы мяч - 2021".
Лідар мужчынскай зборнай Беларусі па плаванні Ілья Шымановіч з трэцім часам прабіўся ў паўфінал на чэмпіянаце Еўропы ў Будапешце.
У цэнтральнай сустрэчы на стадыёне ў Салігорску "Шахцёр" - лідар турнірнай табліцы - прыме мінскае "Дынама", якое пакуль займае трэці радок.
Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі сёння правядзе свой першы паядынак на чэмпіянаце свету. Турнір прымае Латвія. У саперніках у каманды Міхаіла Захарава - хакеісты са Славакіі.
Гэтыя спартсмены яшчэ пачынаюць свой шлях, але ўжо падаюць вялікія надзеі. У Мінску вызначыліся першыя пераможцы дзіцяча-юнацкай лігі "Мяч над сеткай".
Беларусь заклікае перагледзець несправядлівае рашэнне Міжнароднага саюза біятланістаў аб пазбаўленні спарткомплекса "Раўбічы" права прыняць этап Кубка свету ў сакавіку наступнага года.
Смалявіцкая "Вікторыя" выйграла чэмпіянат Беларусі сярод жаночых каманд па хакеі на траве! У фінальнай серыі каманда з цэнтральнага рэгіёна сустракалася з дзяўчатамі з Мінска, "гараджанкі" саступілі дома двойчы з аднолькавым лікам 1:2, а сёння непасрэдна ў Смалявічах мясцовая каманда абгуляла апанентак у серыі булітаў 2:0, асноўны час завяршыўся ўнічыю 2:2.
Удзячнасць за спартыўныя заслугі. Старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын павіншаваў жаночы баскетбольны клуб "Гарызонт" у цэнтры экалагічнага турызму "Станькава".
Ці атрымаецца гандбалістам "Мяшкоў Брэст" упершыню ў гісторыі клуба выйсці ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў? Ужо сёння наша каманда правядзе чвэрцьфінальны паядынак у адказ на выездзе супраць "Барселоны".
Тэрмін новага пагаднення не ўдакладняецца. Наступны сезон стане для канадца чацвёртым ля руля "зуброў". У мінулым беларускі клуб упершыню за 4 гады прабіўся ў плэй-оф КХЛ, дзе ў першым раўндзе 1:4 саступіў СКА з Санкт-Пецярбурга.
3 залатыя ўзнагароды, 2 сярабраныя, 1 бронзавая - з такім вынікам вярнуліся дамоў беларускія веласіпедысты, якія выступалі на трэку ў Ганконгу на этапе Кубка нацый.
Стаць мамай траіх дзяцей і пры гэтым застацца першакласнай спартсменкай. Гэта ўсё пра беларускую наезніцу Ганну Карасёву - лідара нацыянальнай каманды па конным спорце, пераможцу Кубка свету, шматразовую чэмпіёнку Беларусі.
Наша Аляксандра Сасновіч сёння згуляе ў другім крузе тэніснага турніру серыі WTA ў Бялградзе. Прызавы фонд спаборніцтваў - 235 тысяч долараў.
Яркія і захапляльныя старонкі з нашага футбольнага летапісу працягваем успамінаць у год 110-годдзя беларускага футбола
Зборная Беларусі па хакеі завяршыла абавязковы двухтыднёвы каранцін у Рызе, які выконвалі ўсе каманды-ўдзельніцы кантынентальнага форуму.
Камусьці выправіць стралковае ложа, камусьці аднавіцца маральна, але задача ва ўсіх - палепшыць стралковыя паказчыкі, бо функцыянальна ў мінулым сезоне склад каманды сябе прадэманстраваў на высокім узроўні.
Лідар мужчынскай каманды - Ілья Шымановіч - прабіўся ў вырашальны заплыў у сваёй кароннай дысцыпліне 100 метраў брасам (у паўфінале ён паказаў шосты вынік).
У год 110-годдзя беларускага футбола працягваем успамінаць займальныя і захапляльныя старонкі з нашага футбольнага летапісу.













