Трэцяе месца заняў рэкардсмен Беларусі па скачках у вышыню Максім Недасекаў на этапе Брыльянтавай лігі, што праходзіць у Манака.
Спорт
Са словамі на дарогу Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка напярэдадні звярнуўся да алімпійцаў на ўрачыстых праводзінах дэлегацыі на XXXII Гульні ў Токіа.
Праводзіны алімпійцаў - гэта заўсёды падзея яркая! Здымкамі з урачыстай цырымоніі, а таксама бэкстэйджам гэтага мерапрыемства атлеты дзеляцца ў сацсетках.
Лозунг "Спорт - па-за палітыкай" даўно забыты, а спартыўныя дасягненні сёння прыраўноўваюцца да палітычных перамог. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстых провадах беларускай дэлегацыі на ХХХІІ летнія Алімпійскія гульні ў Токіа.
Залаты медаль чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы заваяваў беларус Дзмітрый Карпук у спаборніцтвах у штурханні ядра
У Токіа стартаваў заключны этап эстафеты алімпійскага агню. Урачыстая цырымонія прайшла на стадыёне "Камадзава алімпік" роўна за два тыдні да пачатку летніх Алімпійскіх гульняў.
Рубрыка "Такійскі экспрэс" сёння прысвечана сінхроннаму плаванню. На Алімпіядзе нашу краіну прадставіць дуэт Васіліны Хандошкі і Дар'і Кулагінай.
Максім Недасекаў перапісаў нацыянальны рэкорд у скачках у вышыню на прэстыжным міжнародным турніры ў Венгрыі. Беларус з вынікам 2 метры 37 сантыметраў заняў першае месца і стаў рэкардсменам Беларусі.
Этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы, што прайшоў на мінулых выхадных, не толькі яшчэ раз пацвердзіў выдатную падрыхтоўку беларускіх спартсменак да Алімпійскіх гульняў у Токіа, але і надаў нашым грацыям упэўненасці ў сваіх сілах.
Пераможныя навіны працягваюць прыходзіць з тэнісных кортаў Уімблдона. Наша Арына Сабаленка зноў лепшая! Упершыню ў сваёй кар'еры яна выйшла ў паўфінал Вялікага шлема.
Лідар беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч выйграў заключны, пяты этап ралі-рэйду "Шаўковы шлях" і стаў другім у агульным заліку грузавікоў.
Арына Сабаленка зноў выходзіць на корты Уімблдона. На коне пуцёўка ў паўфінал. Саперніца - 24-я ракетка свету туніская спартсменка Унс Жабер.
9 медалёў заваявалі беларускія грацыі на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы, які завяршыўся ў Мінску. Галоўнай зоркай заключнага дня стала Аліна Гарнасько - у яе адразу 3 залатыя ўзнагароды.
Літаральна 10 хвілін таму Арына Сабаленка парадавала ўсіх прыхільнікаў беларускага тэніса. Наша суайчынніца за гадзіну і 49 хвілін у трох сэтах адолела прадстаўніцу Казахстана Алену Рыбакіну (6:3, 4:6, 6:3) і выйшла ў чвэрцьфінал Уімблдона.
Дзевяць медалёў заваявалі беларускія грацыі на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы, які завяршыўся ў Мінску. Галоўнай зоркай заключнага дня стала Аліна Гарнасько - у яе адразу тры залатыя ўзнагароды! Не засталася без медалёў і зборная Беларусі ў групе - нашы спартсменкі выйгралі бронзавую ўзнагароду ў практыкаваннях з пяццю мячамі.
У матчы 1/16 фіналу Уімблдона Ілья Івашка, 79-ты нумар сусветнага рэйтынгу, у трох сэтах перамог 78-ю ракетку свету - аўстралійца Джордана Томпсана - 6:4, 6:4, 6:4.
Скакуха ў даўжыню Анастасія Мірончык-Іванова заняла 3 месца на этапе Брыльянтавай лігі ў Осла. Беларуска ў лепшай са спроб паляцела на 6 м 58 см.
Свята жаноцкасці, вытанчанасці і прыгажосці. Наша сталіца гатовая прымаць этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы. У Мінск прыбылі амаль усе вядучыя спартсменкі планеты.
Сёння трэці дзень турніру. Пазмагацца ў каманднай барацьбе са зборнай Віцебшчыны прыехалі тэнісісты з Мінска, Магілёва і Светлагорска.
Наша рубрыка "Такійскі экспрэс" сёння распавядзе пра цяжкую атлетыку. Гэты від спорту называюць волатаўскім. Менавіта з ім звязаныя вялікія традыцыі ў нашай спартыўнай гісторыі.
Ніколі не вярталіся ўлегцы з буйных міжнародных стартаў і нашы весляры. Гэтая зборная павінна стаць лакаматывам беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях.
Гульня і вынік, паказаны на чэмпіянаце Еўропы па баскетболе, дазволіў жаночай зборнай Беларусі вярнуць сабе рэнамэ адной з топавых каманд кантынента.
Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі зацвердзіла алімпійскія нарматывы малатабойцаў Юрыя Васільчанкі і Анастасіі Каламоец, якія яны выканалі 29 мая ў рамках чэмпіянату Малдовы, паставіўшы адначасова асабістыя рэкорды.
Арына Сабаленка ўпэўнена стартавала на Уімблдоне. У першым крузе прэстыжных спаборніцтваў мінчанка перамагла Моніку Нікулеску з Румыніі.













