На чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы сярод спартсменаў да 20 гадоў, які стартаваў у Кеніі, два беларусы паспяхова пераадолелі кваліфікацыю ў штурханні ядра.
Спорт
Беларусь бяжыць разам 12 верасня. Мінскі паўмарафон пасля гадавога пераносу з-за пандэміі COVID-19 усё ж адбудзецца. Рэгістрацыя зараз адкрыта.
Годна прадставіць краіну на Паралімпіядзе ў Токіа гатова зборная Беларусі. Сёння спартсмены адправіліся ў Японію, дзе 24 жніўня стартуюць Паралімпійскія гульні.
Годна прадставіць Беларусь і імкнуцца заваяваць узнагароды ва ўсіх відах спорту, у якіх будуць прымаць удзел. Нашы спартсмены рыхтуюцца да вылету ў Токіа, дзе 24 жніўня стартуюць XVI Паралімпійскія гульні, і перад сабою ставяць амбіцыйныя задачы.
Чатыры самыя моцныя хакейныя клубы Беларусі разыгралі першы трафей у сезоне - Кубак Руслана Салея. Вялікае спартыўнае свята адбылося напярэдадні на лёдзе "Чыжоўка-Арэны".
Задача - заваяваць медалёў не менш, чым было ў Рыа-дэ-Жанэйра, а гэта 10 узнагарод, 8 з якіх вышэйшай пробы. Сёння прайшлі ўрачыстыя праводзіны беларускай дэлегацыі на Паралімпійскія гульні ў Токіа.
Салігорскі "Шахцёр" працягвае няўдалую серыю. Пасля завяршэння выступлення на еўраарэне "гарнякі" не здолелі прайсці футбольны клуб "Гомель" у 1/8 розыгрышу Кубка краіны.
Новая спартыўная пляцоўка па варкаўце напярэдадні з'явілася ў Смаргоні! Адкрыццё ў рамках праекта Прэзідэнцкага спартыўнага клуба "Спорт для ўсіх" адбылося ў гарадскім парку на беразе мясцовага возера.
Падчас шматгадзіннай размовы з Прэзідэнтам не абышлі бокам і тэму Алімпіяды, якая завяршылася напярэдадні. На жаль, Гульні не абышліся без скандалаў, а атлеты аказаліся ўцягнутымі ў гульні палітычныя, калі замест спартыўнага выніку нізкапробны хайп.
Карэспандэнты АТН прама з Токіа раскажуць аб сваіх уражаннях ад Алімпіяды. Слова Вользе Макей і Сяргею Гусачэнку (відэа).
Спартыўная падзея пяцігоддзя - ужо гісторыя. У апошні дзень Алімпійскіх гульняў у Токіа адбылася цырымонія закрыцця, якая па традыцыі прайшла на галоўнай арэне ўсіх спаборніцтваў.
Героі вяртаюцца дамоў! Сёння ў нацыянальным аэрапорце сустракалі трыумфатараў Алімпійскіх гульняў - нашых барцоў. У Токіа яны выйгралі больш за ўсіх узнагарод - 3 медалі: Ірына Курачкіна, Магамедхабіб Кадымагамедаў - серабро і Ванеса Каладзінская - бронзу.
Нягледзячы на пратэсты саміх японцаў, ужо можна сказаць, што Алімпіяда адбылася і нават з самымі жорсткімі абмежаваннямі, дзе галоўным словам як для спартсменаў, так і для журналістаў стала "нельга".
Алімпійскія гульні ў Токіа падыходзяць да завяршэння. Сёння апошні дзень. Беларускія спартсмены выступілі ў двух відах
Напярэдадні медальная скарбонка нашай зборнай на Алімпіядзе папоўнілася адразу дзвюма ўзнагародамі. Ізноў вызначыліся барцы Магамедхабіб Кадымагамедаў узяў серабро, Ванеса Каладзінская бронзу.
У Віцебску сёння ўшаноўвалі Івана Літвіновіча, які заваяваў наш першы медаль у Токіа. І адразу залаты. На Алімпіядзе ён прадэманстраваў найскладанейшую праграму.
Якімі сіламі даюцца яркія перамогі беларускім спартсменам? Што стаіць за прыгожымі кідкамі? Якія эмоцыі адчувае чэмпіён на п'едэстале? Нашы алімпійцы ў праекце Агенцтва тэленавін "Пытанне нумар адзін".
Бацькі ўладальніцы сярэбранага медаля алімпійскага турніру па барацьбе Ірыны Курачкінай і сёння працягваюць прымаць віншаванні.
Сёння абсалютна ўсе беларускія экіпажы выйшлі ў паўфінал спаборніцтваў весляроў. Заўтра працягнуць барацьбу за медалі і жаночая каноэ-двойка на дыстанцыі 500 м у складзе Дарыны Пікулевай і Надзеі Макарчанкі і жаночая байдарка-чацвёрка - нашы бронзавыя прызёры Алімпіяды ў Рыа ў складзе Марыны Літвінчук, Вольгі Худэнкі, Маргарыты Махневай і Надзеі Папок.
Чарговую ўзнагароду ў Токіа нашай камандзе прынесла Ірына Курачкіна - і гэта серабро! Ірына Курачкіна заваявала сярэбраны медаль Алімпійскіх гульняў Беларуска дайшла да фіналу ў барацьбе ў вагавой катэгорыі да 57 кілаграмаў.
Навіна апошніх хвілін - раніца для беларускіх балельшчыкаў пачынаецца з фіналу, але без медаля. У чатырнаццаты дзень спаборніцтваў на Алімпійскіх гульнях у Токіа Алег Юрэня і Мікіта Борыкаў змагаліся за ўзнагароды ў фінале байдарак-двоек на 1 000 метраў.
Матэматычны разлік, уважлівасць і трэніроўка вытрымкі. У Мінскай вобласці актыўна развіваецца гарадошны спорт. У жыццё яго вяртаюць аматары і прафесіяналы.
Вяртанне бронзавага прызёра Алімпійскіх гульняў. У Нацыянальным аэрапорце Мінск гэтай раніцай сустракалі Максіма Недасекава.
Алімпійскія гульні ў Токіа сапраўды стануць стратнымі. Паводле афіцыйных звестак, іх бюджэт перавысіў 15 млрд долараў. На агульны каштарыс даходаў негатыўна паўплывала адсутнасць гледачоў: наплыву турыстаў, на які разлічвалі, не здарылася.













