Ізноў "Беларусь 5" дорыць футбольным балельшчыкам вечар класнага еўрапейскага футбола, па якім ужо многія засумавалі. У эфіры спартыўнага канала прамая трансляцыя матча паміж брытанскім "Вулверхэмптанам" і грэчаскім "Алімпіякасам".
Спорт
Упэўненая гульня ў чарговым раўндзе турніру WТА ў Палерма, і, адпаведна, працяг узыходжання па спаборніцкай сетцы. Адна з вядучых тэнісістак Беларусі - Аляксандра Сасновіч - напярэдадні ў матчы за выхад у чвэрцьфінал максімальна ўпэўнена перамагла гаспадыню кортаў - Ясмін Пааліні.
Каляндар новага сезона Кантынентальнай хакейнай лігі будзе пададзены ў пятніцу, 7 жніўня, у 18:30 па беларускім часе. Пра гэта паведамляе прэс-служба КХЛ.
Паядынак Аляксандры Сасновіч супраць Ясмін Пааліні ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5. Інтэрнэт". Арыенціровачна ў 19:00 беларуска выйдзе на грунтавы корт турніру WTA ў Палерма супраць італьянкі.
Залаты дубль у выкананні хакеістак "Мінска". Услед за перамогай у чэмпіянаце Беларусі сталічная каманда выйграла і Кубак краіны па хакеі на траве.
Яшчэ адзін спартыўны пункт на карце сталіцы. У мікрараёне Малінаўка адкрылі сучасны шматфункцыянальны комплекс. У прасторных залах змогуць рыхтавацца да спаборніцтваў прафесійныя спартсмены-фігурысты, весляры, акрабаты.
Выйшла з кваліфікацыі, абгуляла на старце асноўнага раўнда Эліз Мертэнс і ў спрэчцы за выхад у чвэрцьфінал згуляе супраць 95-й ракеткі свету італьянкі Ясмін Пааліні.
Хакейны клуб "Мінск" атрымаў перамогу ў сваім першым матчы бягучага розыгрышу Кубка Беларусі па хакеі на траве. З лікам 6:2 пераможанымі аказаліся гаспадыні пляцоўкі - баранавіцкі "Тэкстыльшчык-БарДУ".
Алёна Амялюсік, якая выступае за нямецкую каманду "Кэньян СРАМ Рэйсінг", фінішавала 28-й на прэстыжнай гонцы па дарогах італьянскай Тасканы "Страда Б’янка".
Каралева спорту, так лёгкую атлетыку называюць на ўсёй планеце, уладарыла на працягу некалькіх дзён у беларускім с
Напярэдадні фінішавала ўжо другая траціна першынства. Па страчаных ачках ад "гарнякоў" не адстае гродзенскі "Нёман".
Спаборніцтвы нацыянальнага маштабу на арэне міжнароднага ўзроўню. Беларускія лёгкаатлетычныя гульні напярэдадні вечарам завяршыліся на стадыёне "Дынама".
Беларусь шмат разоў прымала прэстыжныя форумы. Дагэтуль у памяці II Еўрапейскія гульні і матчавая сустрэча па лёгкай атлетыцы Еўропа - ЗША.
У першы дзень лета Чавусы сталі Мекай біятлонных падзей Беларусі. У райцэнтры на ўсходзе краіны адкрылі новы спарткомплекс для страляючых лыжнікаў.
Вынікі алімпійскага ўзроўню і перапісаныя асабістыя рэкорды. Напярэдадні на чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы, або як яшчэ завуць спаборніцтвы сёлета - Беларускіх лёгкаатлетычных гульнях, было шмат яркіх падзей.
Ад беларускай зборнай па хакеі чакаем пападання ў васьмёрку наймацнейшых на хатнім планетарным форуме ў наступным годзе. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" заявіў дырэктар дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату свету - 2021 і кіраўнік Беларускай федэрацыі хакея Генадзь Савілаў.
Вызначыліся пераможцы і першага ў сезоне этапа Кубка Беларускай федэрацыі біятлона: Мікіта Чыгак і Дар'я Кабішава - лідары агульнага заліку ў старэйшай узроставай групе.
Галоўны матч дня пройдзе ў Жодзіне. "Тарпеда" прыме суседзяў з Барысава - віцэ-чэмпіёна краіны БАТЭ. Стартавы свісток прагучыць у 16:00.
17 камплектаў узнагарод і змяшаная эстафета 4 па 400 метраў пад заслону. На стадыёне "Дынама" сёння заключны дзень чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы.
У Беларусі сёння з'явіўся яшчэ адзін аб'ект, які будзе спрыяць далейшай папулярызацыі спорту ў краіне. У Чавусах адкрылі новы біятлонны стадыён.
Галоўная спартыўная падзея гэтых выхадных нараўне з адкрыццём біятлоннага комплекса ў Чавусах - гэта чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы.
Новы спартыўны аб'ект - сучасная вяслярная база - з'явіўся ў Петрыкаве. За ўсю гісторыю гэтае аддзяленне выхавала 10 майстроў спорту, падрыхтавала нямала юнакоў і дзяўчат для нацыянальнай зборнай і выхавала алімпійскіх прызёраў і чэмпіёнаў розных узроўняў.
Дзмітрый Натынчык і Мікіта Борыкаў перамаглі ў гонцы мужчынскіх байдарачных дуэтаў на 500 метраў на чэмпіянаце Беларусі, які гэтымі днямі прымае Заслаўль.
Тут праходзіць чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы. Балельшчыкаў чакае насычаная праграма. Далейшы расклад на вашых экранах: 100 метраў пабяжыць Эльвіра Герман, у кіданні кап’я выступіць Таццяна Халадовіч.













