Экіпаж Сяргея Вязовіча, які выступае за каманду "МАЗ-Спортаўта", займае 4-е месца пасля першай стадыі ралі-рэйду "Дакар" у агульным заліку.
Спорт
Аматары здаровага ладу жыцця накіраваліся на каткі, лыжаролерныя трасы і горналыжныя комплексы. Сталічны гарналыжны цэнтр "Сонечная даліна" гатовы прымаць гасцей, нягледзячы на тое, што снегам надвор'е пакуль беларусаў не радуе.
Першы матч у новым годзе. "Дынама" ў рэгулярным розыгрышы КХЛ на "Мінск-Арэне" прымае грозны "Авангард". "Ястрабы" ідуць другімі на Усходзе, за нашымі "зубрамі" сёмая пазіцыя Заходняй канферэнцыі.
Другі дзень новага года нарэшце парадаваў беларусаў мінусам. Хай і невялікім, але такім доўгачаканым. З захаваннем усіх мер засцярогі аматары здаровага ладу жыцця накіраваліся на каткі, лыжаролерныя трасы і гарналыжныя комплексы.
Адной з прычын паражэння мінскага "Дынама" ад аўтсайдара Усходняй канферэнцыі "Нафтахіміка" у хатнім матчы рэгулярнага сезона КХЛ магла стаць недаацэнка саперніка.
Новы стары знаёмы. Сяргей Кісляк вяртаецца ў мінскае "Дынама". У складзе "бела-сініх" паўабаронца правёў 7 сезонаў і займае 4 месца ў рэйтынгу лепшых снайпераў сталічнай каманды ў сучаснай гісторыі.
"Голас біятлона", вядомы спартыўны каментатар Дзмітрый Губерніеў з найлепшымі пажаданнямі (відэа).
Беларускі трэнер Аляксей Шпілеўскі прызнаны лепшым трэнерам чэмпіянату Казахстана. Прычым адрыў ад праследвальнікаў у экс-настаўніка брэсцкага "Дынама" вялізны.
Адзін з лідараў зборнай Беларусі па тэнісе - Ілья Івшака - на сёняшні дзень з'яўляецца першым у спісе альтэрнатыўных прэтэндэнтаў на траплянне ў асноўную сетку Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе.
"Дынама" завяршае год на "Мінск-Арэне". Сёння "зубры" на хатняй пляцоўцы прымаюць ніжнекамскі "Нафтахімік". Апанент прайграў у рэгулярным розыгрышы КХЛ 9 матчаў запар і ідзе на апошнім месцы Усходняй канферэнцыі, беларусы ж - 6-я на Захадзе.
Кіраўнік дзяржавы сёння падпісаў указ аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі прэзідэнта "Беларускі спартыўны Алімп". Узнагароды ўдастоены трэнер-выкладчык па біятлоне Сенненскай СДЮШАР Валерый Лектараў, дырэктар мясцовага дабрачыннага фонду імя Аляксея Талая, член нацыянальнай каманды па інваспорце Аляксей Талай і наш калега - загадчык аддзела спартыўных навін АТН Белтэлерадыёкампаніі Мікалай Стула.
Арцём Парахоўскі пакідае сталічныя "Цмокі". За "драконаў" цэнтравы зборнай Беларусі правёў усяго 4 матчы, у сярэднім за гульню ён набіраў па 10,5 ачка і здзяйсняў па 6,8 падбораў.
Нацыянальны алімпійскі камітэт таксама прыняў удзел у акцыі "Нашы дзеці". Першы віцэ-прэзідэнт НАКа Віктар Лукашэнка, алімпійскія чэмпіёны Камандар Маджыдаў, браты Багдановічы і прызёры міжнародных турніраў па лёгкай атлетыцы Максім Недасекаў і Анастасія Мірончык-Іванова наведалі Дзіцячы гарадок Ленінскага раёна ў Мінску.
Віталь Жукоўскі афіцыйна пакінуў пасаду галоўнага трэнера "Іслачы", пра гэта паведамляе прэс-служба клуба. Спецыяліст адпрацаваў у клубе 11 гадоў.
Нямецкі Рупольдынг зноў прыцягнуў увагу біятлонных балельшчыкаў. На "Хімгау-Арэне" прайшлі традыцыйныя пераднавагоднія спаборніцтвы "Калядная гонка".
У нямецкім Рупольдынгу на "Хімгау-Арэне" набліжаецца да развязкі "Калядная гонка". Гэта традыцыйны навагодні камерцыйны біятлонны старт.
Напрыканцы выпуску ў панядзелак – традыцыйна пра спорт, і сёння не выключэнне! У апошняй у 2020-ым годзе рубрыцы “Матчбол” узгадаем прыемныя трыумфы беларусаў і вызначым спартыўную сталіцу не толькі цэнтральнага рэгіёна, але і ўвогуле краіны! Год, у тым ліку і спартыўны, амаль завершаны – узгадаем самыя яскравыя моманты.
Абуральная гульня ў абароне стала галоўнай прычынай закручанай інтрыгі ў фінале Кубка Беларусі. У гэтым прызналіся пераможцы з клуба "Цмокі-Мінск".
Свята біятлона ў нямецкім Рупольдынгу. "Хімгау-арэна" сёння прыме традыцыйны навагодні камерцыйны старт - "Калядную гонку".
Салігорскі "Шахцёр" на сваім лёдзе атрымаў перамогу над "Нёманам" з лікам 4:3 у чарговым матчы Экстралігі. Шайбы за пераможцаў закідвалі Маліноўскі, Жыдкіх, Ляўко і Фяклістаў.
"Цмокі-Мінск" - уладальнікі Кубка Беларусі па баскетболе сярод мужчынскіх каманд. У вырашальным матчы за тытул "драконы" перамаглі гаспадароў пляцоўкі - магілёўскі "Барысфен".
"Цмокі-Мінск" або "Барысфен". Сёння магіляўчане на хатняй пляцоўцы паспрабуюць даць бой "драконам" у матчы за Кубак Беларусі.
У школьнікаў пачаліся доўгачаканыя канікулы. А гэта значыць - зімовыя забавы: санкі, лыжы, цюбінгі - неад'емны атрыбут вулічных прыгод у гэтую пару года! І тут, нягледзячы на капрызы надвор'я, ёсць дзе сябе выявіць.
Дзінара Алімбекава і Антон Смольскі - у канчатковым спісе ўдзельнікаў "Каляднай гонкі". Святочны старт па біятлоне пройдзе на "Хімгау-Арэне" 28 снежня ў нямецкім Рупольдынгу.













