9 камплектаў узнагарод у асабістых дысцыплінах разыграюць сёння лёгкаатлеты

23 июня 2019

Спаборніцтвы пачаліся тут, на стадыёне "Дынама". Усе каманды падзеленыя на чатыры групы. Беларусы выступаюць у трэцім раўндзе і пачнуць барацьбу ў 17:40. 

У спаборніцтвах прымуць удзел Максім Недасекаў, Эльвіра Герман, Анастасія Мірончык-Іванова, Таццяна Халадовіч, Крысціна Ціманоўская і іншыя. У вас ёсць яшчэ час далучыцца да нас і пахварэць за сваіх любімых спартсменаў проста на месцы падзей.