9 лютага ў 13:55 "Беларусь 1" у прамым эфіры пакажа ўрачыстую цырымонію адкрыцця Алімпіяды

8 февраля 2018

Першыя спаборніцтвы сёння правялі кёрлінгісты. Пачнецца ж Алімпіяда ўжо заўтра, 9 лютага.

У 13:55 "Беларусь 1" у прамым эфіры пакажа ўрачыстую цырымонія адкрыцця галоўных стартаў чатырохгоддзя. У гэты ж дзень будуць спаборнічаць фігурысты. Праўда, нашы спартсмены адабрацца ў гэтым відзе не змаглі. Трансляцыю мужчынскай спрынтарскай гонкі па біятлоне ў нядзелю можна будзе ўбачыць у эфіры "Беларусь 2". Спаборніцтвы па гарналыжным спорце і лыжных гонках таксама не прапусціце 11 лютага на "Беларусь 5".