9 снежня ў Мінску стартуе моладзевы чэмпіянат свету ў першым дывізіёне

7 декабря 2019
У панядзелак, 9  снежня,  у Мінску стартуе адна з самых маштабных падзей года ў беларускім хакеі - моладзевы чэмпіянат свету ў першым дывізіёне.

Наша зборная будзе змагацца за вяртанне ў эліту

У першым туры  беларусы сустрэнуцца з камандай Аўстрыі. На матчы чакаецца аншлаг. Сёння ў касах засталося ўсяго каля сотні білетаў. Менавіта гэтыя каманды зусім нядаўна гулялі на "Турніры чатырох нацый" у Бабруйску. Тады наша маладзёжка святкавала перамогу - 2:1.

За адзіную пуцёўку ў элітны дывізіён нашы хлопцы будуць змагацца таксама з датчанамі, нарвежцамі, латвійцамі і славенцамі

Тым часам  беларуская маладзёжка працягвае падрыхтоўку на лёдзе "Чыжоўка-Арэны". Зараз у ростары каманды 27 гульцоў. Галоўнаму трэнеру Дзмітрыю Дудзіку трэба адсеяць яшчэ пяцярых хакеістаў. Канчатковы склад  назавуць ужо заўтра. 

Усе паядынкі беларускай зборнай будуць пачынацца ў 19:30

Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Але, безумоўна, адчуць атмасферу чэмпіянату свету лепш непасрэдна на трыбунах. На "Чыжоўка-Арэне" будзе працаваць шмат розных зон актыўнасцяў. 
Кошт квіткоў, што засталіся, - ад 6 да 23 рублёў.