98 дзён да Алімпіяды ў Токіа

15 апреля 2021

Крыху менш за 100 дзён да старту Алімпійскіх гульняў у Токіа, аднак упершыню за апошнія дзесяцігоддзі ў сталіцы найбліжэйшага спартыўнага свята пра гэтае самае свята амаль нічога і не нагадвае. Зараз аргкамітэт заняты тым, каб Гульні зусім не адмянілі, пастаянна пераносіць альбо адмяняе розныя цырыманіяльныя мерапрыемствы, а вялікая частка грамадства ў Японіі выступае за поўную адмену такійскай Алімпіяды. І ўсё гэта ў атмасферы беспрэцэдэнтных кавідных мер, якія будуць прымацца ў дні правядзення спаборніцтваў. У тым ліку і пра гэта гаварылі сёння ў рамках Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі. Усе падрабязнасці ў нашым рэпартажы (відэа).